Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
I ўсё мілагучна для слыху майго:
I звонкае “дзе” і густое “чаго”…

Пімен Панчанка.

26.03. 2020 года ў 5 Д” класе адбылося мерапрыемства на роднай мове па тэме “Ведай роднае слова!”. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Усе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі. У час мерапрыемства былі праведзены беларускія гульні, разгадванне загадак, крыжаванак.

Навучэнцы былі вельмі зацікаўлены, задаволены, імкнуліся хутчэй адказваць на пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, якое, спадзяюся, дапаможа дзецям не толькі разумець беларускую мову, але і прыгожа размаўляць па-беларуску.